Школа - моя страна
Пятница, 22 Ноября 2024, 16:22
Вы вошли какНовичок | Группа "Гости"Приветствую ВасНовичок | RSS
ГлавнаяКаталог файловМой профильРегистрацияВыходВход
Категории раздела
Образовательные [7]
В данной категории представлены программы, которые хоть как-нибудь касаются учебного процесса.

Навигация
Форма входа

Главная » Файлы » Программы » Образовательные

Белазар 3.5 (BELAZAR)
[ · Скачать удаленно (1,98 mb) ] 01 Ноября 2006, 08:45
Двухбаковы пераклад.
Праграма дазваляе выконваць пераклады як з рускай мовы на беларускую - так і наадварот. Пры гэтым пры даданні новага перакладу ў адзін слоўнік (напрыклад, руска-беларускі) - ён аўтаматычна дадаецца і ў іншы (беларуска-рускі).
Захоўванне слоўнікавых артыкулаў у выглядзе словаформаў.
Пры даданні новага слова ў слоўнік, праграма фарміруе і захоўвае таксама ўсе яго формы. Напрыклад, для назоўніка могуць быць пабудаваныя 12 словаформаў, а для дзеяслова - аж 30!

Магчымасць перакладу кароткіх выразаў.
Белазар можа перакладаць слова адной мовы ў словазлучэнне другой мовы і наадварот, а таксама словазлучэнне ў словазлучэнне! Словазлучэнне можа ўтрымліваць не больш за 5 слоў.

Інтэлектуальная карэктыроўка перакладу.
Белазар не проста перакладае тэкст адзін-у-адзін. Ён можа ўнесці, пры неабходнасці, карэктыроўкі ў пераклад, каб дасягнуць большай дапасаванасці слоў у сказе.

Акуратнасць і дакладнасць апрацоўкі тэкстаў.
Белазар можна выкарыстоўваць для перакладу html-старонак, ini-файлаў праграмаў, перакладаў праграмных інтэрфейсаў - ён не псуе тэгі, не збівае радкі. Белазар проста перакладае тыя словы, якія ён ведае, і больш ніякіх зменаў у тэкст не ўносіць!

Аўтаматычнае пераключэнне раскладак клавіятуры.
Усюды ў праграме, дзе ёсць такая неабходнасць, рэалізаванае аўтаматычнае пераключэнне раскладак клавіятуры з рускай мовы на беларускую і наадварот. Вам нават няма патрэбы інсталяваць гэтыя раскладкі ў сістэме - Белазар самастойна ініцыялізуе іх пры загрузцы, і скіне пры выхадзе з праграмы!

Арфаграфічны кантроль беларускага тэксту.
У Белазары версіі 2.0 з`явіўся арфаграфічны аналізатар беларускага тэксту. Кантроль арфаграфіі базуецца на правілах напісання беларускіх слоў, і улічвае чашчыню з`яўлення тых ці іншых спалучэнняў літараў у словах на беларускай мове.

Хуткасць працы.
Белазар ствараўся з тым разлікам, каб паскорыць усе аперацыі, якія ў ім можна выконваць: ад устаўкі новых слоў у слоўнікі - да атрымання гатовага перакладу. Гарачыя кнопкі" і іншыя прылады дазваляюць не выкарыстоўваць мыш у большасці аперацыяў.

Арфаграфічны аналіз.
Убудаваны ў Белазар арфаграфічны аналізатар тэксту дазваляе выяўляць найбольш распаўсюджаныя памылкі ў беларускай мове, а таксама словы з магчымымі памылкамі. Пачынаючы з версіі 3.5 арфакантроль дапоўнены модулем частотнага аналізу літараспалучэнняў для беларускай і рускай моў, што значна падвысіла якасць выяўлення магчымых памылак у тэкстах.

Падтрымка лацінкі.
Белазар валодае абмежаванай падтрымкай беларускай лацінкі. Ёсць магчымасць імпартаваць тэкст, напісаны лацінкай, для рэдагавання ў праграме, а затым можна экспартаваць яго ў лацінку. Праграма падтрымлівае лацінку, захаваную ў кодавай старонцы СР1257 (Baltic), і ў фармаце HTML Unicode.
Категория: Образовательные | Добавил: admin | Теги: белазар
Просмотров: 2480 | Загрузок: 582 | Рейтинг: 5.0/2 |
Всего комментариев: 0
Поиск по сайту
Поиск по меткам
рейтинг вузов белазар виста банки беларуси ie 7 калькулятор Экстрачтение vista PC настройка windows virtualdub garmin GPS Nuvi Zumo карты навигаторы переводчик переводчик онлайн вак журналы молодой ученый научная статья научные публикации научный журнал опубликовать статью публикация журнале публикация статьи Амиго компьютеры рендер кредитные карточки сш 65 бронирование горящие авиабилеты котельная отопительные котлы отопление
Статистика
school2.moy.su © 2024
Используются технологии uCoz &